Агонь ці кроў сцякае па дубровах...

Агонь ці кроў сцякае па дубровах,
I на зямлі сухой агонь ці кроў?
У воблаках бялёсых і ружовых
Ёсць контуры зямных мацерыкоў.

Плывуць так нізка афрыкі і індыі,
Прасвечаныя днём да глыбіні,
I ўжо даступны далечы нявідныя,
I вабяць недаступныя агні.

Над пройдзеным — смалістыя галіны
Здаровых дрэў, без дуплаў для сініц,
I прабіваюцца з пяску і гліны
Сцюдзёныя вулканчыкі крыніц.

I хоць не ўсё паўторыцца на свеце,
Я веру ў гэты лес, я веру ў сад,
Дзе чысціню вясны нясуць суквецці
Праз кожны свой барвовы лістапад.

Аляксей Пысін

Друзья

Хотите дружить? Пишите в обратную связь

Последние комментарии

Сейчас на сайте

Сейчас на сайте 0 пользователя и 0 гостя.

Каталоги

 
Rating All.BY