Азону, — просім мы, — азону!..
Пнд, 2011-04-25 11:32 — admin
Азону, — просім мы, — азону!
На горы лазім.
I ўсё ж зямля святлом зялёным
Зноў налілася.
Знаёма ўсё, і нечакана,
I непаўторна.
Вясна паслалася туманам
На лядах чорных.
Я не стамляюся дзівіцца:
Ліняе заяц,
Цвітуць няярка касцяніцы,
На дзічках завязь.
Зноў заляцанні і спатканні,
Вясёлкі стужак.
Май пачынае кальцаванне
Дзяўчат і птушак...
У лесе дзіўна ўсё:
Зарніцы,
I гул трывожны.
I кропелькі начы-чарніцы,
I грыб тварожны.
Любоў да лесу не пагасла,
Шум бору сніцца...
Раней любіў я леспрамгасы,
Цяпер — лясніцтвы.
Пімен Панчанка
ydalim22po
Сорри за оффтоп, кто-нить смотрел ролики на ютьюбе про конец света?