Дуб
Втр, 2011-03-15 15:58 — admin
Стаяў як гіганцкі молат.
Кавадлам ляжала поле.
Здавалася: гэткі волат –
зваліць чалавек не здольны.
Як падаў – ніводнай хмары
на небе ў той бой не стала.
Калі па зямлі ударыў –
ад болю зямля стагнала.
А я пра дуброву марыў,
пра клёкат буслоў наўкола…
Зялёнай слязой на твары
скаціўся няспелы жолуд.
Эдуард Акулін