Крывёю срэбнай маладзік брыняе...
Пнд, 2011-03-14 16:18 — admin
Крывёю срэбнай маладзік брыняе,
расце і спеліцца, каб ветахам сканаць.
Хто ён такі, навошта ён — не знае,
не дадзена яму таго спазнаць.
I, непрытомны, сярод цьмы блукае —
шукае, каб дзе назаўжды спачыць...
Страчае зоры зрэдзь, і іх куляе
адчайна ў чэрава сляпой начы.
Янка Лайкоў