Зоркі на кусце
Пнд, 2011-03-14 16:16 — admin
Ціха ночка ішла па зямлі,
на руках сваіх несла зоры,
і ляцелі калі-нікалі
яны ў цёмную ночы прастору.
Каля дома майго — язмін,
ён ласкавы, як цёплае лета.
Апускаліся тут яны
мірыядамі зорачак-кветак.
I вось — раніца ўжо на зямлі,
адышлі разам з ночкаю зоры.
Не ляцяць ужо больш яны
ў крышталёвую ранка прастору.
Толькі цуд — на кусце зорак шмат.
Пах духмяны. I пчолкі запелі.
Кветкі нам падарыў зарапад,
каб мы радасць глядзець на іх мелі.
Вольга Савуціна